На пытанне, ці не будзе ядзернага ўдару ў выпадку, калі УСУ зойдуць у Крым, Буданаў адказаў: «Не будзе».

На яго думку, расійская прапаганда пакажа страту Крыма як «вымушаны крок» — гэтак жа, як падчас дэакупацыі Херсона.

«Балюча гэта прызнаваць, але трэба сказаць: іх прапагандысцкая машына падчас страты Херсона максімальна эфектыўна сябе паказала. Яны паказалі страту Херсона — а гэта было самае вялікае дасягненне так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» — проста як звычайную справу.

Прычым вывернулі гэта так, што гэта, у прынцыпе, яшчэ і добрая рэч была для іх. Гэта значыць, яны ўжо ўсё напрацавалі. Мадэлі па тым, як адсвечваць навіны падчас падзей у Крыме — усе яны ўжо ёсць, яны нам выдатна вядомыя. Паверце, яны спрацуюць на іх грамадства.

І тут будзе вымушаны крок і ўвогуле амаль шчасце. Паверце, там прапагандысцкая машына працуе як узор, гэта рэальна ўзор. Яны так «абалваньваюць» сваё насельніцтва, як ніхто ў свеце не можа», — сказаў Буданаў.

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3