У панядзелак, 24 красавіка, а 8-й гадзіне раніцы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна распачнецца літургія, пасля якой будзе праведзены чын адпявання.
Апоўдні 24 красавіка цела памерлага перавязуць у Мінск на Чыжоўскія могілкі. А 15-й гадзіне адбудзецца памінальная літыя, пасля якой архіепіскапа пахаваюць побач з магіламі ягоных сваякоў.
Былы праваслаўны архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій памёр ноччу з 21 на 22 красавіка на 71-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.
У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна і недвухсэнсоўна асудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, за што ў чэрвені 2021 года Сінод БПЦ пазбавіў яго пасады.
Чытайце таксама:
«Усё, што спушчана зверху, — усё святое». Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ
Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!





