Фота: vsat.lrv.lt
Літовец перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Шумск» на Lamborghini на нямецкіх нумарах. Усе дакументы на машыну былі ў парадку, але пры праверцы літоўскія памежнікі высветлілі, што аўтамабіль лічыцца скрадзеным у Германіі з 4 красавіка гэтага года.
У выніку пачатае дасудовае расследаванне па факце набыцця або збыту маёмасці, атрыманай злачынным шляхам. Кіроўцу дапыталі як сведку і адпусцілі.
Чытайце таксама:
У Мілане беларуса абрабавалі і паранілі
Упершыню ў Беларусі за незаконную дзейнасць забралі маршрутку
Кобрынец скраў чужы аўтамабіль, з'ездзіў дахаты, а потым вярнуў машыну на месца





