Аляксандр Кушняроў

Аляксандр Кушняроў

Раней паведамлялася, што Кушняроў (Кушнер) быў затрыманы летам 2022 года.

Цяпер крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, паведамілі ў Следчым камітэце. Там адзначылі, што ў ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаны з помсты ў жніўні-верасні 2021 года арганізаваў падрыхтоўку да здзяйснення «заказнога» забойства двух чалавек.

Са слоў следчых, Саша Кушнер, выкарыстоўваючы свой статус у крымінальным асяроддзі («злодзей у законе»), знайшоў выканаўцаў заказнога злачынства, за якое паабяцаў заплаціць 700 тысяч даляраў ЗША.

Частку грошай, зброю ён перадаў змоўшчыкам, паведаміўшы неабходную інфармацыю аб ахвярах, аднак давесці свой намер да канца фігурант не змог.

У рамках расследавання справы былі ўстаноўленыя яшчэ чатыры эпізоды яго злачыннай дзейнасці, звязаныя з незаконным абаротам зброі — канфіскавана 5 адзінак агнястрэльнай зброі і боепрыпасы да іх.

Дзеянні 56-гадовага, раней неаднаразова судзімага Аляксандра Кушнярова кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 13, п. 1, 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 (падрыхтоўка да забойства па найме, групай асоб, асобай, якая раней учыніла забойства), а таксама па ч. 3 арт. 295 (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка, перадача ў валоданне, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учыненыя паўторна) Крымінальнага кодэкса. Пракурор вызначыў яму меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

За ўчыненыя злачынствы Кушнярову пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Кушняроў — кілер гомельскай банды «марозаўцаў».

Сядзеў за крадзяжы ў 1984-1992 гадах. Пасля вызвалення далучыўся да банды «марозаўцаў». Праз некалькі гадоў зноў арыштаваны, у 1995-м яго прысудзілі да смяротнага пакарання за забойствы. Потым суд замяніў прысуд на 15 год турмы, а ў выніку Кушняроў па амністыі выйшаў яшчэ раней, у 2008-м, і пачаў сцвярджацца ў крымінальным свеце Беларусі. Апроч таго, сядзеў у 2011-м, 2012-2014 гадах.

Чытайце таксама:

Затрымалі «злодзея ў законе» Кушнярова. Яго падазраюць у арганізацыі забойства

Крыніцы: Крымінальнага аўтарытэта Кушнера, які з нажом аказваў супраціў пры затрыманні, адпусцілі. Імаверна, без крымінальнай справы

У Жодзіне разагналі сходку крымінальных аўтарытэтаў, на якой абмяркоўвалі, як дыскрэдытаваць злодзея ў законе

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3