Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

Аказваецца, для дарагіх камбайнаў пераўвільготненая глеба восеньскіх палёў у Беларусі магла стаць непераадольнай перашкодай. Таму было вырашана праблемныя палі з кукурузай пакінуць у якасці эксперыменту да вясны. Усяго 72 гектары па ўсёй краіне ў розных гаспадарках, паведамляе «Спутнік».

Адно з такіх палёў у вёсцы Лазоўка ў Крупскім раёне. На 4 гектарах царыца палёў нядрэнна перазімавала, нягледзячы на пільную ўвагу дзікіх жывёл. Зараз па сухой глебе замежны камбайн упэўнена малоціць злакавую культуру.

«Зараз у трох гаспадарках краіны застаецца 16 гектараў кукурузы», — распавёў журналістам віцэ-прэм'ер Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, большую частку прыбралі ў зімовыя месяцы, цяпер застаюцца апошнія эксперыментальныя гектары.

Ён дадаў, што прыбіраць вясной кукурузу, вядома, можна толькі ў выключных выпадках, калі склалася такая абстаноўка, што тэхніку было вырашана паберагчы.

«Сёння мы бачым, што такая кукуруза не страціла якасць. Адзіная пагроза зыходзіць ад дзікоў», — панаракаў Леанід Заяц.

Прычым ён заклікаў сялян усё ж выконваць тэрміны ўборкі, таму што кукуруза павінна быць сабрана да канца снежня ў спакойным тэмпе.

«Няхай грамадзяне не дзівяцца, што мы пакінулі гэтыя пасевы на вясну. Проста, каб пазбегнуць страты тэхнікі і набыцця вопыту, мы пакінулі кукурузу на наступны год», ― растлумачыў яшчэ раз віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, гэтая кукуруза нічым не адрозніваецца ад прыбранай восенню нават па вонкавым выглядзе, але мае нізкую вільготнасць. Яна сухая і добра паддаецца і абмалоту, і сепарацыі. Таму выдатна падыходзіць у якасці корму для жывёл.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў краіне атрымалі добры ўраджай кукурузы ― больш за 80 цэнтнераў з гектара на корані.

«Забіваць і ламаць дарагую тэхніку — не па-гаспадарску. Таму мы лепш пачакаем і прыбяром кукурузу тады, калі гэта магчыма», ― яшчэ раз падсумаваў Леанід Заяц.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2