«Увечары 20 красавіка пры выкананні палёту самалёта Су-34 ВКС над горадам Белгарад адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу. Ёсць пашкоджанні жылых будынкаў, ахвяр няма. Праводзіцца расследаванне», — гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Расіі. 

Які менавіта снарад упаў з расійскага самалёта на Белгарад, ведамства не ўдакладняе.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што два чалавекі ў выніку гэтага атрымалі раненні.

«Жанчына з чэрапна-мазгавой траўмай у стане сярэдняй ступені цяжкасці дастаўлена ў гарадскую бальніцу №2. Другая жанчына з драпінамі ад шпіталізацыі адмовілася, уся неабходная медыцынская дапамога аказаная на месцы», — напісаў Гладкоў.

Акрамя таго, паводле белгарадскага губернатара, былі пашкоджаныя чатыры кватэры шматкватэрнага дома па вуліцы Шаландзіна і чатыры аўтамабілі. 

Чытайце таксама:

У расійскім Белгарадзе прагрымеў моцны выбух, пашкоджаная частка дома

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што не маюць дачынення да ўчорашняй успышкі. Але пахваліліся сваімі дасягненнямі

У Гомелі і Мазыры зафіксавалі яркую ўспышку. Адначасова яе бачылі і на поўначы Украіны. Што гэта было?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4