Расійска-ўкраінскія перамовы ў Беларусі

Расійска-ўкраінскія перамовы ў Беларусі

Найгоршым днём свайго жыцця Рэзнікаў назваў той, які ён правёў у складзе ўкраінскай дэлегацыі, якая паехала ў Беларусь на перамовы ў сакавіку мінулага года.

«Было вельмі цяжка сказаць «так» прэзідэнту, калі ён папрасіў мяне, таму што я адчуваў глыбокую нянавісць да расіян. І, як перамоўшчык, я ведаю, што гэта эмоцыя, якая не прыносіць карысці. Гэта было жудасна — паціснуць руку ворагу. Было чатыры сустрэчы: тры ў Беларусі і адна ў Турцыі.

Скажу вам, што ў першых трох мы зусім не адчувалі сябе ў бяспецы і нават сумняваліся, што вернемся дадому», — сказаў Рэзнікаў.

Рэзнікаў таксама сказаў, што міністрам абароны ён стаў па просьбе Зяленскага і пасля заканчэння вайны мае намер сысці ў адстаўку.

«Хачу сысці ў адстаўку адразу пасля перамогі і далей жыць з жонкай у сваім доме як прыватная асоба», — сказаў ён.

Клас
120
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
12
Абуральна
5