Пасля рэканструкцыі кватэры тут размеркавалі сярод работнікаў тэатра, якія не мелі жылля ў сталіцы. У выніку, праз тое, што ў розны час тут жылі тэатральныя знакамітасці, чатырохпавярховік сталі называць «домам балерын». Але былі тут і сапраўдныя савецкія камуналкі.

Адну з такіх былых камуналак на днях выставілі на продаж. Зразумець гэта можна ўжо па планіроўцы: доўгі калідор, пакоі з асобнымі ўваходамі і дзве прыбіральні.

Мяркуючы па фота, у кватэры і сёння жывуць розныя людзі: у кожным пакоі абсалютна розны рамонт і замкі на дзвярах. А ў кухні — дзве пліты.

Плошча кватэры — амаль 110 метраў. Кухня — 11,5 метра. Столі — 3 метры. Балкона няма.

За кватэру просяць 185 тысяч даляраў (1684 даляры за метр)

Чытайце таксама:

Мінчанка зрабіла класны рамонт у ЖК «Лазурыт». Але і грошай гэта каштавала нямала

У Мінску прадаецца ідэальная кватэра для тых, хто сумуе па СССР. Від з акна — на манумент Перамогі, мэбля — вінтажная

Сучасныя лецішчы каля Мінска. Як выглядаюць і колькі каштуюць

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
5