Падроблены дыплом

 Падроблены дыплом

Пры працаўладкаванні жанчына прадʼявіла нібыта дыплом Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. У дакуменце пазначаная кваліфікацыя «Фельчар-акушэр. Памочнік лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе».

Калі ўзніклі сумневы ў кваліфікацыі працаўніцы, «дыплом» накіравалі экспертам. Тыя заключылі: бланк выраблены «не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага віду».

Жанчына прызналася: у гродзенскім каледжы не вучылася, а дакумент замовіла ў інтэрнэце за 20000 расійскіх рублёў.

Распачатая крымінальная справа па арт. 380 КК РБ (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0