Фота: facebook.com/rock.epicenter

Фота: facebook.com/rock.epicenter

Дзмітрый Гопта і яго лёс сталі адным з найяскравейшых сімвалічных увасабленняў выключнай амаральнасці і бязлітаснасці створанага Аляксандрам Лукашэнкам рэжыму.

Гэты чалавек мае псіхічную хваробу, у яго разумовая адсталасць. У 2020 годзе яго, тады 21-гадовага, затрымалі падчас пратэстаў у родным Жлобіне і асудзілі, нягледзячы на праблемы хлопца са здароўем, да двух гадоў пазбаўлення волі. Па парадзе прызначанага дзяржаўнага адваката Гопта пацвердзіў, што кінуў каменем у бок міліцыі, праўладныя медэксперты далі заключэнне пра тое, што ён ведаў, што рабіў, суддзя Ірына Прадун прысудзіла без ніякіх зніжак на ментальныя асаблівасці два гады зняволення. 

Пасля маці Дзмітрыя два гады змагалася за тое, каб сына вызвалілі датэрмінова. Ён звяртаўся з просьбай аб памілаванні на імя Лукашэнкі, пад петыцыяй з просьбай аб яго вызваленні падпісалася 7000 чалавек, былі спадзяванні на тое, што няшчасны хлопец трапіць пад амністыю.

Але ўсе намаганні і спадзяванні былі марнымі — Дзмітрый Гопта адсядзеў увесь тэрмін ад званка да званка і выйшаў на волю толькі 31 снежня 2022 года. Больш за тое — у верасні 2022-га яго ўключылі ў спіс МУС «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», што азначала дадатковыя здзекі. Прытым, як сведчыла яго маці, да самага канца зняволення ён толкам так і не ўсвядоміў, за што яго караюць.

Чытайце таксама:

«Дзіма рыдаў, не мог спыніцца». Што кажа маці хлопца з разумовай адсталасцю, якому адмовілі ў памілаванні

«Дзіма заплакаў: «Мама, не хачу!» За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю

«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты са Жлобіна сустрэлася з сынам у калоніі

Клас
20
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
46
Абуральна
25