Старажытны егіпцянін. Фота: Courtesy Cicero Moraes
Бразільскія эксперты стварылі лічбавую выяву чалавека, які жыў у Егіпце 35 000 гадоў таму. У аснову малюнка ляглі рэшткі шкілета старажытнага чалавека, якія былі знойдзеныя ў акамянеласці (узрост якой 35 тысяч год) у даліне Ніла на тэрыторыі Егіпта ў 1980 годзе. Пра гэта напісала агенцтва CNN.
Археолаг Маасір Эліяс Сантас і 3D-дызайнер Цыцэрон Мараес выкарыстоўвалі метад фотаграметрыі на рэштках шкілета гэтага чалавека, каб потым стварыць яго лічбавы малюнак і пабачыць, як выглядалі старажытныя людзі.
«Першапачаткова гэты шкілет належаў мужчыну афрыканскага паходжання. Па папярэдняй інфармацыі, яму было ад 17 да 29 гадоў на момант смерці. Яго рост складаў прыкладна 1 метр 50 сантыметраў», — піша CNN са спасылкай на бразільскіх экспертаў.
Сантас і Мараес спадзяюцца, што іх праца стане падмуркам для даследаванняў іншых археолагаў па эвалюцыі чалавека. Яны плануюць паказаць рэканструкцыю старажытнага чалавека на навуковых выставах у будучыні.
«Той факт, што гэтаму чалавеку больш за 30 000 гадоў, робіць яго важным для разумення эвалюцыі чалавека. Калі б чалавек таго часу мог хадзіць па вуліцы сёння, людзі не ўбачылі б у ім ніякага адрознення ад сябе і іншых», — падагульнілі бразільскія эксперты.
Раней міжнародная даследчая група высветліла, хто жыў у Еўропе падчас апошняга ледніковага перыяду 140 тысяч гадоў таму.
Чытайце таксама:
Новы фенікс: навукоўцы блізкія да таго, каб уваскрэсіць вымерлы від птушак





