Скрын з відэа, якое распаўсюджвалася падчас сакавіцкай дыверсіі

Скрын відэа, якое распаўсюджвалася падчас сакавіцкай дыверсіі

«Сёння байцы «Рускага добраахвотніцкага корпуса» зноў наведалі Бранскую вобласць! Нягледзячы на ​​тое, што губернатар Багамаз ужо рапартаваў аб «паспяховым адбіцці атакі ўкраінскіх ДРГ», мы зноў ловім яго на хлусні!» — гаворыцца ў паведамленні РДК.

Раней «Рускі добраахвотніцкі корпус» ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў апытанку аб шанцах патрапіць у Бранскую вобласць. Праз гадзіну з’явілася паведамленне аб спробах «украінскай ДРГ» трапіць на тэрыторыю вобласці.

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз напісаў, што «ўкраінскай ДРГ» у складзе 20 чалавек нанеслі агнявое паражэнне падраздзяленні УС РФ і пагранічнікі, такім чынам спыніўшы спробу яе патрапляння на тэрыторыю Расіі.

Упершыню пра «Рускі добраахвотніцкі корпус» інфармацыя з'явілася каля месяца таму. 2 сакавіка ў Бранскую вобласць РФ пранікла група дыверсантаў, і адказнасць за дзеянні на тэрыторыі сёлаў Любечаны і Сушаны ўзяла акурат гэтая арганізацыя. Тады два чалавекі загінулі і двое былі параненыя.

Камандзір корпуса Дзяніс Нікіцін сцвярджаў, што аперацыя была ўзгоднена з украінскім камандаваннем, але яно гэтага не пацвярджала.

Чытайце таксама:

Заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса» абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на праваслаўнага мільярдэра

Перад падзеннем самалёта ў Бранскай вобласці на тэрыторыю камбіната Расрэзерва было скінута дзве авіябомбы — «База»

У Бранскай вобласці ўпаў украінскі лёгкаматорны самалёт, пілота затрымалі — расійскія СМІ

У Бранскай вобласці мабілізаваны ўзяў у закладнікі 10 вайскоўцаў, калі даведаўся, што на вайне загінулі яго родныя

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1