Аляксандр Зураеў. Фота: прэс-служба БДУ

Аляксандр Зураеў. Фота: прэс-служба БДУ

Новага дэкана працоўнаму калектыву прадставіў рэктар БДУ Андрэй Кароль падчас пасяджэння Рады факультэта.

Новы дэкан скончыў хімічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «хімія (фармацэўтычная дзейнасць)» у 2015-м. Праз чатыры гады Аляксандр Зураеў датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2021-м яму было прысвоена званне дацэнта.

Яшчэ калі Зураеў быў аспірантам, ён атрымліваў прэзідэнцкую стыпендыю.

У мінулым годзе 30-гадовага Аляксандра Зураева прызначылі загадчыкам кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі. 

Папярэднім дэканам хімфака БДУ быў Дзмітрый Свірыдаў, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

Бацька Аляксандра Зураева, палкоўнік Віктар Зураеў, пакінуў пасаду камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» у 2021-м і заняў пасаду намесніка дырэктара па бяспецы ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».

Віктар Зураеў. Фота: «Пул першага»

Віктар Зураеў. Фота: «Пул першага»

У жніўні 2020 года Віктар Зураеў быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу». Тады ж байцы «Алмаза» ўдзельнічалі ў разгонах акцый пратэсту ў Мінску.

Чытайце таксама: 

Дэканам журфака БДУ паставілі палітолага, які спецыялізуецца на антызаходняй прапагандзе

Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі

Вызначылі ВНУ, куды можна будзе паступаць без экзаменаў

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
33