Аляксандр Зінгман — другі злева

Аляксандр Зінгман — другі злева

Пры гэтым на фота прэс-службы беларускага МЗС Аляксандр Зінгман ужо не трапіў, адзначае Reform.by.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што ўрад Кеніі плануе купіць у кампаніі беларускія трактары, камбайны, самазвалы і іншую тэхніку на суму 320 млн даляраў. Пра гэта афіцыйна і вялася гаворка на сустрэчы з кенійскім прэзідэнтам. «Менавіта тут у беларускіх трактароў ёсць будучыня», — напісаў Уільям Рута ў твітары.

Аляксандр Зінгман — у цэнтры

Аляксандр Зінгман — у цэнтры

Але прысутнасць Зінгмана можа сведчыць пра тое, што ў гэтага візіту ёсць і падвоенае дно. Бо Аляксандр Зінгман — бізнэсмен, блізкі да Віктара Шэймана. Вядома, што разам з сынам апошняга Сяргеем Шэйманам ён быў бенефіцыярам бізнэсу па здабычы золата ў Зімбабвэ. А ў 2021 годзе Зінгман затрымліваўся ўладамі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга па падазрэнні ў гандлі зброяй, але ў выніку яго тады так і адпусцілі, не выставіўшы абвінавачвання.

Чытайце таксама:

Кампанія, звязаная з Шэйманам і Зінгманам, трапіла ў новы скандал з золатам у Зімбабвэ

Самы маштабны зліў дакументаў «Pandora papers»: што гэта, што там пра Беларусь, пры чым тут Шэйман і яго сын

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11