Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 40-гадовай беспрацоўнай жыхаркі горада.
Жанчына гасцявала ў свайго знаёмага, піша «Наш край». Раніцай наступнага дня, пакуль мужчына яшчэ спаў, жанчына ўзяла яго мабільны тэлефон і перавяла сабе 100 рублёў з яго банкаўскай карты.
Спісанне грошай з карты мужчына заўважыў не адразу, паколькі госця прадбачліва выдаліла мабільную праграму з яго тэлефона. І толькі ўсталяваўшы яе паўторна, пацярпелы заўважыў, што на карце не хапае сродкаў.
Вырашыць пытанне «палюбоўна» не ўдалося, і мужчына звярнуўся ў міліцыю.
Чытайце таксама:
На праспекце Незалежнасці гарэў аўтобус
На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра





