«Боінг 737», якім карыстаецца Лукашэнка, патрапіў пад санкцыі таму, што ён і яго сям'я выкарыстоўваюць лайнер для асабістых і міжнародных паездак. Пад абмежаванні трапілі таксама МАЗ і БелАЗ.

Таксама Дзярждэпартамент увёў візавыя абмежаванні яшчэ ў дачыненні да 14 чалавек, у тым ліку для службовых асоб. Пад абмежаваннямі аказаліся дырэктары МАЗа і БелАЗа Валерый Іванковіч і Сяргей Нікіфаровіч.

Абмежаванні таксама закранулі членаў ЦВК: Ігара Карпенку, Алену Балдоўскую, Дзяніса Дука, Алену Кунцэвіч, Аляксандра Ткачова, Кацярыну Федасенка, Аляксандра Южына.

Чытайце таксама:

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis аб зняцці санкцый

ISW: Санкцыі супраць Беларусі могуць быць недастатковымі, каб перашкодзіць Расіі абыходзіць санкцыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?