«Прамое браніраванне часу ў гэтай катэгорыі больш не робіцца, замест гэтага неабходна праз нашу сістэму браніравання запісацца ў спіс чакання, — гаворыцца на сайце пасольства Германіі. — Пасольства пасля прызначае час падачы дакументаў у храналагічным парадку з улікам наяўных у графіку месцаў.

Алгарытм браніравання часу падачы дакументаў на афармленне нацыянальнай візы не змяніўся. У гэтай катэгорыі, як і раней, можа рабіцца прамое браніраванне часу падачы дакументаў.

Браніраванне часу падачы візавых хадайніцтваў робіцца выключна праз анлайн-сістэму запісу на сайце пасольства на бязвыплатнай аснове. Візавыя анкеты на сайце можна спампаваць таксама бясплатна. На звароты па пытанні запісу па-за чаргой альбо пра ўжо забраніраваны час падачы дакументаў пасольства адказвае выключна ў пісьмовым выглядзе».

Чытайце таксама:

Урад Чэхіі яшчэ на год працягнуў візавую забарону для беларусаў

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Атрымаць польскую візу стала адначасова складаней і прасцей. Што змянілася?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2