Расійскія сілавікі і палітычны істэблішмэнт разглядаюць Прыгожына як пагрозу рэжыму Уладзіміра Пуціна, тлумачыць агенцтва, і пачынаюць ставіць яму палкі ў колы.
Пасля таго як Крэмль забараніў вербаваць на вайну зняволеных у месцах пазбаўлення волі (што, зрэшты, заўсёды было незаконна), а саміх наймітаў «пазбавіў боепрыпасаў» (гаворка пра так званы «снарадны голад», праз які Прыгожын пайшоў на адкрыты канфлікт з Мінабароны), ваяваць ва Украіне падраздзяленням ПВК «Вагнер» (яе Блумберг прамым тэкстам называе асабістай арміяй бізнэсоўца) стала значна складаней, піша выданне.
«Войскі Вагнера дагэтуль не змаглі ўзяць сваю галоўную цэль — украінскі горад Бахмут — нягледзячы на месяцы спробаў і ашаламляльныя страты, — нагадвае Блумберг. — Са слоў людзей, цяпер Прыгожын плануе зноў засяродзіць увагу на Афрыцы».
Яўген Прыгожын пацвердзіў, што стварыў «фабрыку троляў»
Прыгожын збіраецца «вызваляць Данбас» яшчэ паўтара-два гады
Шайгу наведаў фронт у перайманне Прыгожына — брытанская разведка





