Па даных прэс-службы, Пуцін прыляцеў у Марыупаль на верталёце. Затым ён сам за стырном аўтамабіля «абʼехаў некалькі раёнаў горада, робячы прыпынкі».

Яго азнаёмілі з ходам аднаўленчых работ у горадзе і ваколіцах. «У прыватнасці, гаворка ішла аб будаўніцтве новых жылых мікрараёнаў, сацыяльных і адукацыйных абʼектаў, інфраструктуры ЖКГ, медыцынскіх устаноў», — адзначылі ў прэс-службе.

Затым Пуцін правёў нараду ў камандным пункце спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Растове-на-Доне.

«Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады начальніка Генеральнага штаба УС РФ Валерыя Герасімава і шэрагу военачальнікаў», — паведамілі ў Крамлі.

СМІ публікуюць відэа Пуціна за стырном нібыта з Марыупаля. Рух транспарту, як вынікае з відэа, не быў для яго перакрыты.

Перад гэтым прэзідэнт Расіі прыехаў у акупаваны Крым. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?