Башар Асад. Фота: Wikimedia Commons
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сірыйскага лідара Башара Асада. Пастановай блакуюцца актывы Асада, калі яны ёсць ва Украіне, забароненыя любыя гандлёвыя аперацыі і да таго падобнае.
Акрамя прэзідэнта, санкцыі ўведзеныя супраць прэм'ера Сірыі Хусэйна Арнуса і міністра замежных спраў Фейсала аль-Мікдада.
Усяго ў новым санкцыйным спісе 300 чалавек, сярод якіх гэтыя трое сірыйцаў, расіяне і адзін украінец.
У іншай праграме пад санкцыі трапіла 141 юрыдычная асоба.





