Пралукашэнкаўскія актывісты абурыліся гэтым. Яны пісалі ў сваіх пабліках абураныя паведамленні з абразамі, ненарматыўнай лексікай і распальваннем варожасці ў дачыненні да каталіцкіх святароў:

«Б***ь. Даўно вядома, што ксяндзы — гэта ворагі нашай краіны, амаль усе яны змагарылі ў 2020 годзе, дык чаму ж гэтыя пачвары дагэтуль прапаведуюць у Беларусі?! (…) З сярэднявечча вядома, што каталіцызм на нашых, спрадвечна рускіх праваслаўных землях — гэта зло! Ксяндзы заўсёды ненавідзелі нас — рускіх. Ці не пара выгнаць усю гэтую прапольскую, пралітоўскую брыду з цэркваў і прызначыць туды беларусаў, г. зн. рускіх па паходжанні?» — казалася ў адным з допісаў.

Учора актывісты пахваліліся сваім поспехам: «імя Уладзіміра Ільіча вярнулася на сваё законнае месца».

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
60