Фота: tvnews.by

Фота: tvnews.by

Днямі супрацоўнікі спецслужбаў заявіліся ў студыю на Макаёнка, 9 і вывелі адтуль у кайданках уганараванага рэжысёра шматлікіх трансляцый Андрэя Пінчука, піша БАЖ.

Паводле абазнаных крыніц, у выніку абышлося без затрымання, але пасля «прафілактычнай гутаркі» Андрэй Пінчук выйшаў ужо ў статусе беспрацоўнага. Найбольш верагоднай прычынай называюць кулуарныя выказванні супрацоўніка БТ, якія не ўкладаліся ў ідэалагічнае рэчышча афіцыйнай палітыкі. 

Андрэй Пінчук — адзін з самых дасведчаных тэлевізійных адмыслоўцаў сваёй галіны, пра што сведчыць і паслужны спіс з адзначэннем яго заслуг. Сярод іншага, ён уладальнік прафесійнай прэміі «Тэлевяршыня-2012» у намінацыі «Найлепшы рэжысёр спартыўных трансляцый» за паказ матчаў Лігі чэмпіёнаў з удзелам футбольнага клуба БАТЭ. 

Таксама ад супольнасці колішніх тэлевізійнікаў стала вядома пра затрыманне экс-менеджаркі канала «Беларусь 2» Вольгі Гладкай.

У офісе яна вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоў і г. д. Яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, калі да пратэстаў у выглядзе страйку далучыліся і многія супрацоўнікі БТ.

Паводле наяўных звестак, 7 сакавіка адбыўся першы допыт, а яшчэ праз два дні Вользе Гладкай выставілі папярэдняе абвінавачанне на падставе «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Вядома, што цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў горадзе Жодзіна.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі былога супрацоўніка СТБ Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
39