Як паведамляецца, бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызан па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму.
Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.
«Мы сустрэліся, каб абмеркаваць вельмі важную задачу.
У кантэксце таго, што адбываецца ва Украіне, мы павінны памятаць і пра Беларусь.
У прыватнасці, трэба адзначыць адвагу і гераічнасць беларускіх ваяроў за свабоду, якія змагаюцца за яе ва Украіне і ўдзельнічаюць у вызваленні краіны ад войска Пуціна.
Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў.
Святлана, быў рады нашай сустрэчы», — заявіў па выніках сустрэчы Джонсан.






о боже...