Суддзя Дзяніс Барэйка прызначыў Дзмітрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Дзяржабвінавачванне падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук.

Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце пакінуў абразлівыя каментары ў дачыненні да мінскай пракуроркі Жаны Баранавай, капітана мінскай міліцыі ДАІ Пакладка, капітана бабрускай міліцыі АМАП Быкава, суддзі суда Ленінскага раёна Гродна Мікалая Сяргейкі, маёра міліцыі, намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РУУС Фрунзенскага раёна Марцуля, сяржантаў міліцыі АМАП Магілёўскага абласнога УУС Саратаса і Малафея.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?