Іван Красоўскі ў 2020-м

Іван Красоўскі ў 2020-м

Іван расказвае, што прыехаў ва Украіну яшчэ ў 2021 годзе і, каб легалізавацца, разам з дзяўчынай падаў дакументы на бежанцтва. Праз тое, што міграцыйная служба была вельмі загружаная, хлопца запрасілі туды на адмысловае інтэрв’ю толькі ў сярэдзіне лютага 2022 года, але тады Іван ляжаў у бальніцы.

Чыноўнікі пагадзіліся перанесці сустрэчу, але праз пару дзён пасля таго, як Красоўскі выйшаў з бальніцы, пачалася вайна. Беларус тлумачыць, што тады ніхто не думаў пра легалізацыю, ды і міграцыйная служба ў Кіеве запрацавала належным чынам толькі ў верасні 2022 года.

Івана затрымалі ў Кіеве проста на вуліцы 17 кастрычніка і накіравалі ў міграцыйную паліцыю, дзе выпісалі пастанаўленне аб дэпартацыі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Таксама хлопец атрымаў штраф прыкладна ў пяць тысяч грыўняў, але не стаў яго плаціць, бо збіраўся падаваць на апеляцыю. Іван тлумачыць: «Калі б я аплаціў штраф, гэта магло б успрымацца так, нібыта я згодны з гэтым рашэннем».

Фота: тэлеграм-канал Іры Лукашэнка

Фота: тэлеграм-канал Іры Лукашэнка

Само пастанаўленне аб дэпартацыі хлопцу даслалі праз 28 дзён пасля затрымання, да гэтага ён меў толькі копію пратакола. Потым Іван пачаў рыхтавацца да апеляцыйнага суда — першага з магчымых. Яму дапамагаў бясплатны адвакат ад арганізацыі «Права на захист», яны супрацоўнічаюць з УВКБ ААН (Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў).

Сам суд пераносілі па просьбах міграцыйнай службы недзе з сярэдзіны лістапада да лютага. Былі два паседжанні, 9 і 28 лютага.

«Расчараваўся ва ўкраінскай судовай сістэме, бо яна нейкая негнуткая, — дзеліцца Іван. — Напрыклад, мой адвакат удзельнічаў у паседжаннях анлайн, і з боку суда пастаянна знікала з ім сувязь. У суда няма альтэрнатыўнага плана для такіх сітуацый, але ж зараз ідзе вайна, і, напэўна, трэба нешта змяняць. Калі няма святла, няма і інтэрнэту. Усё гэта можна вырашыць, напрыклад, звязацца з адвакатам па сотавай сувязі ці я б мог раздаць інтэрнэт. Але мы сядзелі на судзе і часам амаль не чулі майго адваката».

Праз праблемы з сувяззю паседжанне зацягнулася. Паводле Івана, суддзя да гэтага не была гатовая: «Калі я выступаў, суддзя мяне практычна не слухала. Яна гутарыла з сакратаром пра тое, якім будзе яе наступнае паседжанне».

Зараз хлопец рыхтуецца падаваць апеляцыю. Верагодна, ён таксама пойдзе на кантрактную службу, каб мець магчымасць прыехаць на перадавую і працягнуць здымаць фільм пра вайну, якім Іван займаецца з лета. Таксама з ім звязаліся з Каардынацыйнай рады — Іван спадзяецца, што, магчыма, іх пасярэдніцтва яму дапаможа.

«Першапачаткова я не клікаў на суды прэсу. Па-першае, разумеў, што зараз праблемы з адключэннем святла і суд могуць перанасіць, і па-другое, яго могуць перанесці праз міграцыёнку. Планаваў, што калі прайграю суд, буду шукаць агалоску перад апеляцыйным судом, бо яго больш цяжка перанесці — гэта вышэйшая інстанцыя. Думаў, калі падымаць агалоску, то нейкія шансы ёсць, бо Україна — такая дзяржава, дзе многае вырашаецца толькі агалоскай», — расказвае былы палітвязень.

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк. Чым скончылася гісторыя?

Сын экстрэмала Красоўскага не зможа прыехаць на пахаванне бацькі. Ён палітвязень і ахвяра катаванняў

18-гадовага, які пасля збіцця 12 жніўня перасоўваўся ў інвалідным вазку, асудзілі да трох гадоў хіміі

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
19