Фота: AP

Фота: AP

Сярод загінулых — 3 584 мужчыны, 2 127 жанчын, 256 хлопчыкаў і 201 дзяўчынка, а таксама 31 дзіця і 1 902 дарослых, чый пол устанавіць не ўдалося.

«Большасць зарэгістраваных ахвяр сярод цывільнага насельніцтва было выклікана прымяненнем выбуховых рэчываў з шырокай зонай паражэння, уключаючы абстрэлы з цяжкай артылерыі, з ужываннем рэактыўных сістэм залпавага агню і ракет, а таксама авіяўдары», — заяўляюць у ААН.

Упраўленне Вярхоўнага Камісара па правах чалавека адзначае, што рэальная колькасць ахвяр значна вышэйшая, паколькі атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе ішлі інтэнсіўныя баявыя дзеянні, затрымліваецца.

Гэта тычыцца, напрыклад, Марыупаля (Данецкая вобласць), Лісічанска, Папаснай і Севераданецка (Луганская вобласць), дзе, як сцвярджаецца, маюцца шматлікія ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
5