На целе 33-гадовага жыхара Гомеля, якога знайшлі ў затопленай пойме Сожа, прыкмет гвалтоўнай смерці не было. Затое ў яго былі пры сабе «невялікая сума грошай, упрыгажэнні з металу белага колеру і аднаразовыя кубачкі».

Судовыя эксперты вызначылі, што мужчына ўтапіўся, бо быў вельмі моцна п'яны. У мачы і крыві памерлага выяўлена 3,4 і 4 праміле алкаголю адпаведна. У той жа час смяротная канцэнтрацыя алкаголю ў крыві складае 4—6 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1