Аляксандр Сівакоў. Фота: gomeltv.by

Аляксандр Сівакоў. Фота: gomeltv.by

У пачатку лютага з'явілася інфармацыя, што кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Сівакоў быў затрыманы на працоўным месцы. Паведамлялася таксама, што разам з кіраўніком па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства была затрыманая і яго намеснік па эканамічных пытаннях Наталля Жук.

Аднак ніякай афіцыйнай інфармацыі аб затрыманні кіраўніцтва адміністрацыі не было. Не пацвярджалі факт затрымання і ў самой адміністрацыі раёна. Раней на званок журналістаў «Нашай Нівы» ў прыёмнай адказвалі, што Сівакоў і Жук знаходзяцца на бальнічных.

Аднак у канцы лютага інфармацыя пра затрыманне ўскосна пацвердзілася: з сайта адміністрацыі Чыгуначнага раёна і Гомельскага гарвыканкама былі выдаленыя згадкі пра кіраўніка і намесніка па эканамічных пытаннях.

У прыёмнай адміністрацыі сказалі наступнае: «Сівакоў у нас больш не працуе».

Дзве крыніцы ў мясцовых органах улады Гомеля паведамілі, што падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя нават падначаленым затрыманых. Вядома толькі, што экс-кіраўнікам раёна ставяць у віну эканамічныя злачынствы.

Аляксандр Сівакоў узначаліў адміністрацыю Чыгуначнага раёна ў снежні 2019 года. У 2010—2017 гадах кіраваў прадпрыемствам «ГарСАП». Быў членам выбарчай камісіі ад раённай арганізацыі «Белая Русь» Савецкага раёна Гомеля ў 2016 годзе, а таксама дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Некуды зніклі кіраўнік аднаго з гомельскіх раёнаў і яго намесніца. Магчыма, іх затрымалі

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2