Гітанас Наўседа
«Лепш за ўсё санкцыянаваць тавары. Калі б мы санкцыянавалі тавары і не рабілі ніякіх агаворак, то думаю, што кантрольныя органы змаглі б значна больш эфектыўна выконваць сваю працу.
Цяпер часам па розных прычынах, у тым ліку і таму, што мы гэтыя санкцыі зрабілі вельмі складанымі, са шматлікімі агаворкамі, даволі непаслядоўнымі, гэты сізіфаў камень мусяць каціць кантрольныя органы», — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік краіны.
Наўседа таксама паведаміў, што ў яго ёсць інфармацыя, што некаторыя літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, у той жа час дапамагаюць рэжыму Лукашэнкі пазбегнуць санкцый.
«Трэба вызначыцца, на якім мы баку — на баку Украіны, на баку праўды ці хлусні і бруду», — сказаў Наўседа.
На мінулым тыдні былі апублікаваныя расследаванні, з якіх вынікала, што «Гродна Азот» стварыў эфектыўныя схемы, якія дазваляюць яму абыходзіць накладзеныя на прадпрыемства санкцыі, і што ў гэтым задзейнічаныя ў тым ліку і літоўскія кампаніі.