Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вёў суддзя Віталь Кулеш. 

Палітзняволены Кірыл Суслін быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са следчай турмы №8 у мінскі СІЗА-1, а пры канцы снежня мінулага года яго перавялі ў гродзенскую турму №1.

Але абвінавачваюць яго па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  •  ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

У лісце да маці палітвязень пісаў, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

Суд прызнаў Сусліна вінаватым і пастанавіў пакараць яго зняволеннем тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4