Фота: Jacquelyn Martin / AP

Фота: Jacquelyn Martin / AP

У адказ на пытанне аб магчымасці кампрамісу з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным Зяленскі заявіў:

«Cёння наша выжыванне, наша яднанне — адна мэта. Мы ідзём у Еўропу, Украіна выбрала гэты шлях. Усё гэта немагчыма страціць. Украіна хоча гарантый бяспекі, усе мы хочам — мы аб'яднаныя. Таму якія-небудзь тэрытарыяльныя кампрамісы будуць толькі аслабляць нашу дзяржаву. Пытанне ж не ў слове «кампраміс». Навошта яго баяцца? У нас мільён кампрамісаў у жыцці. Яны кожны дзень адбываюцца. Пытанне — з кім. Кампраміс з Пуціным? Не! Чаму? Бо няма веры», — сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што якія-небудзь кампрамісы ў дачыненні да Данбаса, Крыма або паўднёвых тэрыторый Украіны будуць «бомбай у цэнтры нашай краіны і бомбай у цэнтры Еўропы».

Таксама Зяленскі закрануў адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам, які ў чацвер заявіў, што гатовы ўступіць у вайну супраць Украіны, калі «адтуль хоць адзін салдат прыйдзе на тэрыторыю Беларусі забіваць» яго людзей.

«Я спадзяюся, што Беларусь не далучыцца да вайны. Калі гэта адбудзецца — мы будзем змагацца і выжывем», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што станавіцца плацдармам для нападу расійскага войска супраць Украіны было б для Беларусі велізарнай памылкай.

Клас
54
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3