Сёння Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэм’еркай Інгрыдай Шыманіце, спікеркай парламента Вікторыяй Чміліце-Нільсэн, экс-прэзідэнткай Даляй Грыбаўскайце, экс-прэзідэнтам Валдасам Адамкусам і першым кіраўніком Літвы пасля аднаўлення незалежнасці Вітаўтасам Ландбсергісам прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных літоўскаму нацыянальнаму святу — Дню аднаўлення Літоўскай дзяржавы, паведамляе яе прэс-служба.

«Шчыра віншую Літву са святам! Я зычу літоўцам працягваць тую ж прынцыповую і паслядоўную палітыку, якая з’яўляецца прыкладам для амаль усіх краін ЕС. Я асабіста ўдзячная Літве, што гэтая краіна стала прытулкам і часовым домам для амаль 50 тысяч беларусаў, якія цяпер жывуць тут. І дзякуй усім беларусам, якія прыйшлі сёння павіншаваць Літву ў гэтым дзень! Вядома, мы ўсе хочам вярнуцца дадому ў Беларусь, і робім усё, каб гэта стала магчымым як найхутчэй. Але сёння той дзень, каб яшчэ раз сказаць: аčiū, Lietuva!», — сказала Святлана Ціханоўская.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2