Супрацоўніцтва па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску ажыццяўлялася на падставе дакумента, які быў падпісаны 4 лістапада 2019 года. Як паведаміў беларускі Памежны камітэт са спасылкай на літоўскі бок, Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы ў аднабаковым парадку спыняе гэта пагадненне з мытнымі і памежнымі службамі Беларусі.

«Наша Ніва» пазваніла ў Дзяржаўную памежную службу Літвы, каб высветліць, чаго цяпер чакаць на мяжы. 

Там адказалі, што прыпыненне супрацоўніцтва не паўплывае ні на сам факт пропуску на мяжы, ні на хуткасць гэтага працэсу, пакуль што зменаў няма.

У літоўскай памежнай службе адзначылі, што яны цяпер прымаюць шмат званкоў ад усхваляваных людзей, якія пытаюцца, ці не закрытая мяжа паміж Літвой і Беларуссю. Але цяпер няма падстаў для хвалявання, бо мяжа застаецца адкрытай. 

Разам з тым, трэба ўлічыць, што пасля закрыцця пункту пропуску з Польшчай «Бераставіца — Баброўнікі» частка транспарту перанакіравалася на літоўскую мяжу, што ўжо павялічыла час чакання ў чарзе.

Чаму Літва закрывае рух цягнікоў праз памежны пераход Стасілас-Беняконі?

Лукашэнка пра закрыццё пунктаў пропуску: Беларусь адкажа мякка

Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
3