Прадстаўнікі камандавання заявілі, што чакалі расійскую актыўнасць і змаглі аператыўна падняць у паветра два знішчальнікі F-16 для перахопу расійскіх самалётаў у апазнавальнай зоне, якая ахоплівае міжнародную паветраную прастору за межамі ЗША і Канады паблізу Аляскі.

На дапамогу таксама былі адпраўленыя два знішчальнікі F-35А, самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення E-3 Sentry і два самалёты KC-135 Stratotanker.

Камандаванне адзначыла, што інцыдэнт не звязаны з абʼектамі, збітымі над тэрыторыямі ЗША і Канады раней у гэтым месяцы, і што расійскія самалёты не ўваходзілі ў суверэнную паветраную прастору дзвюх краін.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0