Фота: b2band / vk.com

Фота: b2band / vk.com

«На жаль, анансаваны некалькі дзён таму канцэрт у Тбілісі не адбудзецца. Усе пакупнікі квіткоў на гэты выступ атрымаюць вяртанне грашовых сродкаў ад арганізатараў канцэрта», — напісала прэсавая служба гурта.

Некалькі дзён таму грузінскія карыстальнікі сацыяльных сетак абурыліся тым, што «БІ-2» дадуць канцэрт у Грузіі, нягледзячы на тое, што выступалі ў Сухумі, чым парушылі закон «Аб акупаваных тэрыторыях Грузіі».

«Нават просты пошук у гугле паказвае, што гэтыя самыя людзі, што на фота, у складзе гэтага самага гурта 15 ліпеня 2013 года зладзілі канцэрт у Сухумі на плошчы перад Саўмінам. На той самай плошчы, дзе расстрэльвалі грузінскіх ваеннапалонных 27 верасня 1993 года. Не тое, што нельга дапускаць канцэрт гэтага гурта ў Тбілісі, яны павінны быць арыштаваныя за парушэнне закона аб акупаваных тэрыторыях Грузіі», — напісаў вядомы грузінскі блогер Георгій Джахая.

Клас
56
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
5