Анжаліка Курчак
Першай у камісію, па словах Курчак, напісала 35-гадовая жыхарка Мінска, якая з'ехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Але яе зварот не залічаны, бо ў ім няма прызнання і пакаяння.
«Яна не паведаміла пра ўчыненыя ёй правапарушэнні ці злачынствы, а выказала толькі боязь з-за яе магчымай датычнасці да супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым не падала іншых звестак, неабходных пасля такога звароту», — сказала чыноўніца.
Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, камісія разгледзіць зварот, калі ён будзе дапоўнены.
Як аказалася, ліст той адправіла рэдактарка «Белсата» Вольга Ярохіна (толькі ёй не 35, а 37 гадоў). У тэксце звароту яна не стала раскайвацца і папрасіла наведаць Беларусь аднойчы, а не вярнуцца назаўсёды.