Анжаліка Курчак

Анжаліка Курчак

Першай у камісію, па словах Курчак, напісала 35-гадовая жыхарка Мінска, якая з'ехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Але яе зварот не залічаны, бо ў ім няма прызнання і пакаяння.

«Яна не паведаміла пра ўчыненыя ёй правапарушэнні ці злачынствы, а выказала толькі боязь з-за яе магчымай датычнасці да супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым не падала іншых звестак, неабходных пасля такога звароту», — сказала чыноўніца.

Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, камісія разгледзіць зварот, калі ён будзе дапоўнены.

Як аказалася, ліст той адправіла рэдактарка «Белсата» Вольга Ярохіна (толькі ёй не 35, а 37 гадоў). У тэксце звароту яна не стала раскайвацца і папрасіла наведаць Беларусь аднойчы, а не вярнуцца назаўсёды.

Чытайце таксама:

«Товарищ прокурор, поговори со мною». Стварэнне камісіі пад кіраўніцтвам Шведа натхніла на творчасць Паўла Лібера ВІДЭА

Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны

Генпракуратура расказала, куды пісаць, каб пакаяцца перад Лукашэнкам

Клас
5
Панылы сорам
21
Ха-ха
149
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
9