Лот размешчаны па вуліцы Ракаўскай, 19а ў Мінску ў будынку, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Уся маёмасць — офіснае памяшканне, падземны гараж і склады — закладзеная ў банку.
Першыя таргі прайшлі месяц таму, але пакупніка на лот не знайшлося, таму стартавую цану зменшылі на 10% — да 4,676 млн рублёў.
Новыя таргі пройдуць 15 лютага.
Кампанія «Трайпл» цяпер праходзіць працэдуру банкруцтва, а аднаго з яе заснавальнікаў, бізнэсоўца Юрыя Чыжа, судзяць паводле крымінальнай справы аб махлярстве і адмыванні сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.
Чытайце таксама:
Элітны фітнэс-клуб Чыжа за месяц патаннеў на 375 тысяч даляраў
Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме
Этнавёску на радзіме Юрыя Чыжа прадаюць, але браць пакуль ніхто не хоча





