Матэвуш Маравецкі. Фота: Вікіпедыя
«Палякі даверылі нам праўленне ў цяжкі час, вайна ва Украіне азначае, што мы павінны ўзбройвацца яшчэ хутчэй. Таму ў гэтым годзе мы прыкладзём беспрэцэдэнтны высілак — 4% ВУП на польскую армію, гэта, магчыма, будзе самы вялікі працэнт сродкаў, выдзеленых на войска сярод усіх дзяржаў НАТА», — заявіў Маравецкі.
Ён падкрэсліў, што Польшча імкнецца аснасціць сваю армію найноўшай тэхнікай і ўзбраеннем, у тым ліку вырабленым уласнымі сіламі.





