Па звестках Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі, над горадам збілі каля 20 ракет рознага тыпу. У выніку падзення абломкаў у Галасееўскім раёне загінуў 55-гадовы мужчына, яшчэ двое былі параненыя.
У Кіеўскай і Адэскай абласцях былі пашкоджаныя энергетычныя аб'екты.
Паведамлялася пра прылёт у Вінніцкай вобласці. Падрабязнасцей няма, але папярэдне пацярпелых няма.
Перад ракетным абстрэлам ноччу Украіну атакавалі дронамі-камікадзэ.





