Па стане на 14 гадзін 12 студзеня, на межах Беларусі і ЕС цалкам адсутнічаюць чэргі з грузавікоў. Апошні раз у гэтым месяцы кіроўцам велікагрузаў даводзілася стаяць у чарзе на выезд 2-4 студзеня. Гэты пры тым, што ў пікавыя дні снежня выезду з Беларусі ў ЕС чакала больш за 5000 фур. Тады кіроўцы былі вымушаны тыднямі бавіць час на мяжы. 

Скрыншоты: gpk.gov.by 

Скрыншоты: gpk.gov.by 

Па некалькі сутак даводзілася стаяць нават тым, хто меў пропуск для пазачарговага праезду. 

Спецыялісты па міжнародных грузаперавозках звязваюць такую сітуацыю выключна з сезоннасцю. У студзені многія кампаніі ідуць у адпачынак, таваразварот падае, а разам з ім падаюць фрахты. За першы тыдзень новага года яны знізіліся на 30-40% у параўнанні са снежнем.

Калі не адбудзецца глабальных змен, то ўжо з наступнага месяца трафік пачне павялічвацца, разам з ім будуць расці тарыфы на перавозку і чэргі на межах. 

Клас
22
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
9
Сумна
8
Абуральна
3