Фота: твітар No Context Belarus

Фота: твітар No Context Belarus

У 2020 годзе на дзяржаўныя медыя выдаткавалі 164,2 млн рублёў, у 2021-м — 146,5 (бюджэт з улікам карэкціровак), летась разлічвалі асвоіць 151 млн.

Сёлета на прапаганду з рэспубліканскага бюджэту плануецца выдаткаваць 162,4 млн. З гэтай сумы 133,6 млн пойдуць на тэлебачанне і радыё, 9,1 млн — на друкаваныя СМІ і 19,7 млн — на іншыя (напрыклад, праўладныя тэлеграм-каналы і ангажаваных YouTube-блогераў).

Чэмпіён па прыросце фінансавання — «Сталічнае тэлебачанне». У 2023-м на яго даюць 3,84 млн рублёў — на 366% больш, чым летась.

Немалы прырост і ў «Другога нацыянальнага тэлеканала», на які сёлета плануецца выдаткаваць 4,66 млн рублёў, што на 44% больш, чым у 2022-ым.

Тэлерадыёкампанія «Мір» часткова фінансуецца з бюджэту СНД. З рэспубліканскага бюджэту Беларусі на дзейнасць гэтага канала вылучаецца 9,61 млн рублёў, што на 13,3% больш, чым летась.

Самы тоўсты кавалак бюджэтнага пірага адкусіць Белтэлерадыёкампанія, якой сёлета плануецца даць 120,5 мільёна рублёў.

Такім чынам, адзін дзень вяшчання гэтай арганізацыі абыходзіцца падаткаплацельшчыкам у 330 тысяч рублёў. У параўнанні з мінулым годам прырост фінансавання зусім невялікі — 5%.

Варта адзначыць, што немалую частку бюджэту дзяржаўных тэлеканалаў да вайны займалі плацяжы за трансляцыю значных міжнародных шоу і спартыўных спаборніцтваў, такіх, як чэмпіянат свету па футболе або «Еўрабачанне». Цяпер гэтыя сродкі будуць свабодныя.

Рэгіянальныя дзяржаўныя медыя большую частку фінансавання атрымліваюць з мясцовых бюджэтаў.

Летась у рэспубліканскім бюджэце засталіся свабодныя грошы. Здагадайцеся, куды іх вырашылі накіраваць

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
9