«Гэта не суд, а судзілішча. І судзіць трэба тых, хто «судзіць». Мы будзем сачыць за разглядам справы, каб усе суддзі і пракуроры, якія ў гэтым бяруць удзел, панеслі сваю частку адказнасці. 

Тое, што робіць рэжым, у тым ліку дыстанцыйныя суды над палітычнымі апанентамі — насмешка над правасуддзем і над правам увогуле. Таму да іх трэба ставіцца не як да судоў, а як да чарговага злачынства рэжыму супраць беларусаў. 

Людзі Лукашэнкі ніяк не могуць адысці ад траўмы 2020 года. Спрабуюць расправіцца з усімі апанентамі. Дык вось — вам гэта не дапаможа, калі вы думаеце, што гэты канвеер судоў спыніць перамены», — выказалася Ціханоўская.

Клас
67
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5