Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказаў памочнік гендырэктара «Гасцінічнага холдынга Кіраўніцтва справамі» Аляксей Стрэльчанка, перадае БелТА.

«Што датычыцца перадсвяточнага перыяду, то з загрузкай гасцініц у нас усё добра. Так, «Прэзідэнт-гатэль» і гатэль «Мінск» на гэтым тыдні ў сярэднім запоўнены на 95 працэнтаў. Гэта высокі паказчык. У навагоднюю ноч у «Прэзідэнт-гатэлі» загрузка дасягне 92 працэнты, а ў гатэлі «Мінск» — 85 працэнтаў. Пры гэтым рэстараны загружаны на 100 працэнтаў. Такая ж карціна і ў іншых гасцініцах. Асноўная катэгорыя кліентаў — госці з Расіі, паколькі ў іх святочныя выхадныя доўжацца да 9 студзеня», — расказаў Аляксей Стрэльчанка.

Ён таксама адзначыў, што акрамя рынку РФ прасоўванне Беларусі цяпер актыўна ідзе і на рынкі трэціх краін.

«Гэтыя краіны хочуць працаваць з Беларуссю: ім ёсць чым у нас заняцца, і мы ім цікавыя. Цяпер ідзе развіццё адносін з Індыяй. Акрамя таго, думаю, варта чакаць узмацнення дзелавой актыўнасці з боку Кітая. Гэта абумоўлена нашым супрацоўніцтвам па замяшчэнні розных тавараў ва ўмовах санкцый, а гэта, у сваю чаргу, станоўча паўплывае на сферу гасціннасці», — падкрэсліў Аляксей Стрэльчанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?