Інцыдэнт адбыўся ў снежні 2021 года. Тады мужчына, якога ў СМІ называюць Уільям М., напаў з шабляй на лагер мігрантаў, параніў дваіх чалавек і пашкодзіў некалькі палатак.
Па даных Le Parisien, Уільям М. выйшаў з турмы 12 снежня. Адзін з пацярпелых у тым нападзе заявіў, што суда па справе яшчэ не было, і задаўся пытаннем, чаму падазраваны апынуўся на волі.
У 2016 годзе мужчыну таксама затрымлівалі за гвалт з ужываннем зброі.
Кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен заявіў, што Уільям М. падчас нападу 23 снежня «відавочна абраў сваёй мэтай замежнікаў».





