«Днём 21 снежня (серада) месцамі па краіне чакаецца туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца», — гаворыцца ў папярэджанні.
Сёння чакаюцца ападкі, пераважна дождж.
Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра днём складзе 0..+4°С.
У Мінску таксама чакаецца дождж, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Раніцай 0..+1°С, днём +1..+3°С, увечары +1..+2°С.





