У фінале магілёўцы падзялілі першае месца з расійскай камандай «Імені мяне».
Нагадаем, што летась беларусы заваявалі бронзавыя медалі «вышкі». А ў 2022-м сталі ўладальнікамі «Малога КіВіНа ў залатым» (4-е месца на музычным фестывалі каманд КВЗ).
Вось некаторыя ранейшыя жарты беларускай каманды:
***
— Беларусь, Беларусь, з верасня ўсё болей Русь.
***
— Можа, лепш раскажам, што ў Беларусі сабралі свой ноўтбук?
— Калі шчыра, больш цікава, што дзеля гэтага разабралі.
Каманда паказала беларускі ноўтбук з загадкавай назвай «Казладзёр» памерам з шафу, які адкрываецца з дапамогай палкі.
— А што за смяшкі ў зале? Хутка ўсе з такімі хадзіць будзеце.
***
— Што там яшчэ новага ў Беларусі?
— Усё новае ў Беларусі — гэта добра пафарбаванае савецкае.
***
— Давайце лепш: што там у Маскве?
— Мне вось расійская кола спадабалася.
— А, вось гэтая вось з мякаццю? Добрая, сытная.
***
— Летам у Маскве правялі апытанне, чым незадаволеныя масквічы…
— І што цябе бянтэжыць?
— Мяне бянтэжыць, што масквічы яшчэ чымсьці незадаволеныя. Таму мы вырашылі падарыць вам гэту выдатную карціну, якая называецца «Зажраўшыяся».
У залу вынеслі люстэрка, у якое гледачы маглі бачыць сябе.
— Ну чаго ты да людзей прычапіўся? У Магілёве таксама нядаўна правялі апытанне.
***
— Аляксандр Лукашэнка даведаўся, што Нурсултан зноў перайменавалі ў Астану. «Ну, Мінск дык Мінск, ніхто і не збіраўся…»