Судовы працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава.

44-гадовага грамадзяніна Латвіі, які быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці, абвінавачаваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361), у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 і ч.2 арт. 368).

Дзмітрыйса Міхайлаўса затрымалі 1 сакавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 у Мінску.

Вядома таксама, што ў кастрычніку Дзмітрый Міхайлаўс быў уключаны ў «Спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Там было пазначана, што Міхайлаўс праходзіць абвінавачаным па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Там таксама было ўказана, што грамадзянін Латвіі быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці.

«Цяпер затрыманы адзін грамадзянін Латвіі. Яго тэлефон праверылі, і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Яго змясцілі пад варту, — паведаміла парламенцкая сакратарка МЗС Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіч. — Калі супрацоўнікі консульства хутка прыбылі на сустрэчу з затрыманым, то яго ўжо не заспелі, паколькі яго на месяц змясцілі ў закрытую псіхіятрычную бальніцу для правядзення экспертыз».

Судовы працэс пачаўся 14 снежня.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28