Вось некалькі варыянтаў:

Сядзіба «Ружовы чмель»

Утульны дом у лесе, разлічаны на 4 гасцей, знаходзіцца паблізу вёскі Лапкі ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Гэта за 86 кіламетраў ад Мінска — адна гадзіна 12 хвілін на аўтамабілі па навігатары. Забраніраваць сядзібу можна анлайн.

Ідэальнае месца для адпачынку невялікай сям'і! Тут усё зроблена для вашага камфорту — і пры гэтым беражліва захавана атмасфера беларускай вясковай хаты. Дом складаецца з прасторнай спальні-гасцінай з камінам і сталовай зонай, кухні з сапраўднай печчу, ваннага пакоя, пярэдняга пакоя і прасторнай тэрасы. Чым тут можна заняцца зімой? «Назіраць зорнае неба, паліць у печцы і грэцца ля каміна», — кажа аб'ява, і здаецца, што гэта выдатны план!

Пад Новы год сядзіба забраніраваная, аднак вы яшчэ можаце паспець заняць яе на праваслаўныя Каляды.

Шале ў Калодзішчах

Усяго за 5 кіламетраў ад сталіцы знаходзіцца ўтульнае шале з саўнай і купеллю каля сасновага лесу са сваёй агароджанай тэрыторыяй. Яно гатова прыняць да 4 чалавек. Ёсць лазня і купель на вуліцы, якія трэба аплачваць дадаткова. А таксама зона барбекю з усімі прыладамі — мангал, шампуры, дровы і гэтак далей.

Шале даступна для анлайн-браніравання. 7 студзеня яшчэ адкрыта для броні!

Сядзіба «На ціхім хутары»

Можна адправіцца ў вёску Вішневічы ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Там размешчана яшчэ адна аўтэнтычная беларуская аграсядзіба з ручнікамі, печчу і іншымі прыметамі сапраўднага вясковага побыту. І пры гэтым — з усімі выгодамі і камфортам, звыклымі для гарадскога жыхара.

Што тут прапануюць акрамя цяпла і выгодаў? «Казку, створаную ўласнымі рукамі і рукамі нашых бабуль і дзядуль», а яшчэ — «котатэрапію»!

Сядзібу можна забраніраваць анлайн: на Новы год яна ўжо занятая, а вось на двое Калядаў — вольная.

Катэдж недалёка ад станцыі метро «Маскоўская»

Калі вы не на машыне ці ўвогуле не настроены на доўгія паездкі дзеля вясковай адзіноты, то гэта — ваш варыянт! Катэдж знаходзіцца ў раёне прыватнай забудовы непадалёк ад метро «Маскоўская» і ГЦ Dana Mall.

Ён разлічаны на 4 спальныя месцы. Унутры дзве асобныя спальні, спальня-гасцёўня, хол і кухня-сталовая, якая абсталявана ўсёй неабходнай бытавой тэхнікай, посудам і сталовымі прыладамі. Таксама госці могуць скарыстацца прасторным дваром для рамантычных вячорак, там можна пасмажыць шашлык на мангале.

Арандаваць гэты катэдж можна анлайн. Прычым яшчэ вольныя даты на Новы год і праваслаўныя Каляды.

Сядзіба «У Таццяны на азёрнай»

На беразе Лепельскага возера, выхад да якога проста з прысядзібнага ўчастка, размешчана прасторная сядзіба, разлічаная на 7 гасцей. У гасцінай ёсць камін, каля якога можна пагрэцца зімовым вечарам. Таксама госці могуць скарыстацца лазняй.

Усю гэтую прыгажосць можна забраніраваць анлайн. Сядзіба вольная на праваслаўныя Каляды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1