СК паведамляе, што двое 42-гадовых мужчын з 2009 года асобна адно ад аднаго займаліся пасажырскімі перавозкамі. Бізнэс прыносіў ім нядрэнны даход. Аднак у 2018 годзе, калі быў аб'яўлены конкурс на ажыццяўленне перавозак з Бабруйска ў Мінск, канкурэнты аб'ядналіся і стварылі фірму.

Выйграўшы конкурс, яны арганізавалі перавозку пасажыраў па ўстаноўленым маршруце. Пры гэтым, каб пазбегнуць выплаты значнай сумы падаткаў, утойвання рэальнай выручкі і атрымання большага даходу, фігуранты раздрабілі бізнэс і выплачвалі падаткі па спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

Злачынную схему бабруйскіх перавозчыкаў выявілі супрацоўнікі УДФР КДК Магілёўскай вобласці пры праверцы дзейнасці фірмы.

Следствам устаноўлена, што з ліпеня 2019 года па канец 2021 года прадпрымальнікі не заплацілі дзяржаве значную суму падаткаў, чым прычынілі шкоду на суму звыш 750 тысяч рублёў. Устаноўлена таксама, што перавозкі ажыццяўляліся часткова без выкарыстання касавага абсталявання.

Па выніках расследавання дзеянні прадпрымальнікаў кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт на суму звыш 1 мільёна рублёў.

Падчас папярэдняга расследавання фігуранты цалкам пакрылі шкоду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?